Ніна Іосіфаўна Мацяш
Ніна Іосіфаўна Мацяш | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 верасня 1943 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 снежня 2008 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчыца, паэтка, пісьменніца, дзіцячая пісьменніца, television writer |
Гады творчасці | з 1962 |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Ніна Іосіфаўна Мацяш (20 верасня 1943, в. Нівы, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць — 19 снежня 2008, Белаазёрск) — беларуская паэтэса і перакладчыца. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1994).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 20 верасня 1943 года ў в. в. Нівы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу (1960), паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З-за хваробы вымушана была ўзяць акадэмічны адпачынак (скончыла інстытут у 1966). У 1973—1977 гадах працавала выкладчыцай нямецкай мовы ў Белаазёрскай прафесійна-тэхнічнай навучальні. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1971).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютавала вершам у 1962 годзе (бярозаўская раённая газета «Маяк камунізму» і «Во славу Родины»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Агонь» (1970), «Удзячнасць» (вершы і паэма, 1973), «Ралля суровая» (вершы і пераклады, 1976), «Прыручэнне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985), «Паварот на лета» (выбранае, 1986), «Шчаслівай долю назаві» (1990) і казак «Два браты і сякера» (1975), «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя» (1982).
Напісала п’есы для тэатра лялек «Прыгоды трох парасят» (пастаўлена ў 1976), «Крок у бессмяротнасць» (пастаўлена ў 1977), тэлесцэнарыі пра творчасць В. Бялыніцкага-Бірулі «Пясняр роднай прыроды» (пастаўлены ў 1978) і Р. Кента «Гэта я, госпадзі» (пастаўлены ў 1980).
Перакладала з нямецкай, французскай, польскай, украінскай. У яе перакладзе на беларускую мову выйшлі кнігі Ж. Аліўе «У краіне індзейцаў» (1973), А. Гаўрылюка «Песня з Бярозы» (1979), Ж. Сіменона «Першая справа Мегрэ» (1982), А. дэ Сент-Экзюперы «Планета людзей» (1984) і «Маленькі прынц» (1989), навелы Г. дэ Мапасана (1987), паэма «Маруся Чурай» Л. Кастэнка (1989), вершы Віславы Шымборскай.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана медалямі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя А. Куляшова (1984) за «Паэму жніва», прэміі Усебеларускага фестывалю моладзі, прысвечанага 50-годдзю ЛКСМБ (1970) за вершы аб моладзі, Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка (2009, пасмяротна) за зборнік «У прыгаршчах ветру».
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Выбраныя творы / Ніна Мацяш; уклад. і камент. Уладзіміра Васілевіча і Галіны Скарыны; прадм. Генадзя Праневіча. — Мн.: Беларуская навука, 2015. — 605 с. : [4] л. іл. — (Беларускі кнігазбор: БК. Серыя I, Мастацкая літаратура). — ISBN 978-985-08-1845-4.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 233. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 5. — С. 444. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.
- Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — С. 102. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — С. 490. — 751 с. — 10 000 экз.
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1994. — Т. 4. Лазарук — Перкін. — С. 265. — 524 с.; іл.. — ISBN 5-85700-153-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 20 верасня
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
- Памерлі 19 снежня
- Памерлі ў 2008 годзе
- Памерлі ў Белаазёрску
- Пахаваныя ў Бярозаўскім раёне
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова
- Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі