Ерафей Уладзіміравіч Дабравольскі
Ерафей Уладзіміравіч Дабравольскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 лістапада 1903 ці 19 лістапада 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 красавіка 1987 (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Род войскаў | пяхота і Ваенна-паветраныя войскі Расіі |
Званне | генерал-лейтэнант |
Камандаваў | 17th Guards Rifle Division[d], Q36302642? і 16th Rifle Corps[d] |
Узнагароды і званні |
Ерафей Уладзіміравіч Дабровольскі (19 лістапада 1903, Шалаёўка, Быхаўскі павет, Магілёўская губерня — 21 красавіка 1987, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1945), генерал-лейтэнант (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Беларус. Нарадзіўся сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сельскай школы працаваў на радзіме. У Чырвонай арміі са снежня 1925 года. Служыў у 98-м стралковым палку 33-й стралковай дывізіі Беларускай ваеннай акругі. Скончыў Кіеўскае ваеннае пяхотнае вучылішча (1932).
З мая 1939 года — памочнік камандзіра па страявой частцы 189-га стралковага палка. Закончыў Вышэйшыя стралкова-тактычныя курсы ўдасканалення камсаставу пяхоты «Выстрал» (1940). З лютага 1941 года — старшы памочнік начальніка аддзела баявой падрыхтоўкі штаба 2-й Чырванасцяжнай арміі Далёкаўсходняга фронту.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года. Ваяваў на Заходнім, Калінінскім, 1-м Прыбалтыйскім і 1-м Беларускім франтах камандзірам палка, начальнікам штаба, намеснікам камандзіра, камандзірам стралковай дывізіі, корпуса.
Войскі 16-га стралковага корпуса на чале з Е. У. Дабравольскім вызначыліся ў студзені 1945 года ў баях на рацэ Вісле: прарвалі абарончы рубеж праціўніка, знішчылі 549 гармат, 123 танкі, 100 самаходных гармат, каля 7160 і ўзялі ў палон 1270 гітлераўцаў.
За паспяховае кіраўніцтва вайсковымі злучэннямі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Ерафею Дабравольскаму 6 красавіка 1945 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. 20 красавіка таго ж года яму было прысвоена вайсковае званне генерал-лейтэнанта.
Пасля вайны ўзначальваў упраўленне аховы ваеннай камендатуры ў Дрэздэне, закончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава (1947). Да 1958 года займаў адказныя ваенныя пасады. Жыў у Маскве. Працаваў намеснікам дырэктара вытворчага аб’яднання Міністэрства газавай прамысловасці СССР (1959—1982).
Пахаваны ў Маскве на Кунцаўскіх могілках.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У гонар Ерафея Дабравольскага названы вуліцы ў Жлобіне і Магілёве.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 557. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Ваенная Энцыклапедыя Беларусі / Осіпаў В.Ц., Лянькевіч Р.Ч., Бажэнаў Ю.В. і інш.— Мн.: "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", 2010. — 1132 с. — С. 354.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 184.
- Нарадзіліся 9 лістапада
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся 19 лістапада
- Нарадзіліся ў Быхаўскім павеце
- Памерлі 21 красавіка
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Асобы
- Нарадзіліся ў Кіраўскім раёне