Перайсці да зместу

Раман Валер’евіч Бабаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Раман Бабаеў
Поўнае імя Раман Валер’евіч Бабаеў
Нарадзіўся 13 ліпеня 1992(1992-07-13)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Юні Ікс Лабс
Нумар 1
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2010 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2011—2016 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 82 (-96)
2017 Беларусь Прамень (Мінск) 14 (-15)
2018 Беларусь Баранавічы 26 (-36)
2019 Беларусь Крумкачы (Мінск) 9 (-14)
2020 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка) 18 (-30)
2020 Беларусь Крумкачы (Мінск) 0 (0)
2021 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка) 1 (-0)
2021 Беларусь Кронан (Стоўбцы) 9 (-9)
2022—2023 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка) 36 (-50)
2024— Беларусь Юні Ікс Лабс (Мінск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 жніўня 2024.

Раман Бабаеў (нар. 13 ліпеня 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Юні Ікс Лабс».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў дублі барысаўскага БАТЭ. У 2011—2016 гадах гуляў за «Зорку-БДУ», дзе чаргаваўся ў браме з іншымі ігракамі. У лютым 2017 года падпісаў кантракт з мінскім «Промнем»[3], у першай палове сезона 2017 быў асноўным брамнікам каманды, але пасля саступіў месца Максіму Плотнікаву.

У сакавіку 2018 года стаў іграком «Баранавічаў»[4], замацаваўся ў стартавым складзе каманды. Сезон 2019 правёў у «Крумкачах», пакінуў каманду ў студзені 2020 года[5]. У 2020 годзе выступаў у Другой лізе за «Вікторыю» з Мар’інай Горкі, быў капітанам каманды. У самым канцы сезона быў рэзервовым брамнікам «Крумкачоў» у стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе, калі сталічны клуб не мог разлічваць на іншых брамнікаў.

Сезон 2021 распачаў у складзе «Вікторыі», але хутка перайшоў у стаўбцоўскі «Кронан». У пачатку 2022 года вярнуўся ў «Вікторыю». У пачатку 2024 года далучыўся да «Юні Ікс Лабс».

  1. https://www.pressball.by/footballstat/roman_babaev/
  2. https://footballfacts.ru/person/218542
  3. Роман Бабаев подписал контракт с "Лучом" (руск.). football.by (15 лютага 2017). Праверана 7 жніўня 2024.
  4. Экс-защитники "Крумкачей" и "Сморгони", а также бывший вратарь "Луча" пополнили ряды "Барановичей" (руск.). football.by (22 сакавіка 2018). Праверана 7 жніўня 2024.
  5. НФК покинули восемь игроков (руск.). football.by (24 студзеня 2020). Праверана 7 жніўня 2024.