Серабактэрыі
Поліфілетычная група | |
---|---|
Назва | |
Серабактэрыі | |
Статус назвы | |
не вызначаны | |
Бацькоўскі таксон | |
Дамены Бактэрыі (Eubacteria), Археі (Archaea) |
|
Прадстаўнікі | |
|
|
Серабактэ́рыі — бактэрыі, акісляючыя неарганічныя злучэнні серы і малекулярную серу (звычайна, серавадарод і іншыя злучэнні серы да сернай кіслаты).
Да серабактэрый адносяць шэраг фотатрофных пурпуровых і зялёных серабактэрый, тыёнавыя бактэрыі. Часцей за ўсё сустракаюцца нітчатыя серабактэрыі(Beggiatoa, Thiothrix) і аднаклетачныя (Thiospira, Thiovulum, Macromonas)[1].
Сустракаюцца у вадзе і грунце вадаёмаў, глебе, радовішчах серы і сульфідных мінералаў.
Карысныя ўласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Серабактэрыі ўдзельнічаюць у кругавароце серы ў прыродзе і паніжаюць утрыманне серы ў вадзе. Некаторыя з іх выкарыстоўваюцца ў працэсе вышчалочвання металаў з руды (гідраметалургія)[1].
Шкоднае ўздзеянне
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя серабактэрыі могуць з'яўляцца прычынай разбурэння бетонных і мураваных збудаванняў і абсталявання ў шахтах, карозіі металаў.
Зноскі
- ↑ а б Заварзин Г. А. Серобактерии (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Серабактэрыі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 340. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).