Перайсці да зместу

Аляксандр Прыстар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Прыстар
польск.: Aleksander Prystor
Прэм’ер-міністр Польшчы
27 мая 1931 — 9 мая 1933
Папярэднік Валеры Славэк
Пераемнік Януш Енджаевіч
Маршалак Сената Польшчы[d]
4 кастрычніка 1935 — 27 лістапада 1938

Нараджэнне 2 студзеня 1874(1874-01-02)[1]
Смерць 1941[2][3][…]
Партыя
Адукацыя
Род войскаў пяхота Другой Польскай Рэспублікі[d]
Званне палкоўнік
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Прыстар (польск.: Aleksander Błażej Prystor; 2 студзеня 1874 — 27 ліпеня 1941 года) — польскі палітык, прэм’ер-міністр Польшчы, палкоўнік Войска Польскага, масон.

Пасля аднаўлення незалежнасці Польшчы ў 1918 годзе быў намеснікам міністра ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны (19181922). Удзельнік польска-бальшавіцкай вайны. У 19291930 гадах быў міністрам працы і сацыяльнай абароны, а ў 19301931 гадах — міністрам прамысловасці і гандлю. Адзін з вядучых палітыкаў часоў рэжыму Санацыі, блізкі паплечнік Юзафа Пілсудскага. Прэм’ер-міністр Польшчы з 27 мая 1931 па 9 мая 1933 года. Дэпутат Сейма Польшчы 3-га склікання ад Беспартыйнага блоку супрацоўніцтва з урадам (19301935), пазней сенатар (19351939). Старшыня Галоўнай рады Таварыства развіцця ўсходніх зямель.

Пасля агрэсіі СССР супраць Польшчы ў 1939 годзе знайшоў прытулак у Літве. Пасля акупацыі яе Чырвонай Арміяй і анексіі Літвы Савецкім Саюзам летам 1940 года арыштаваны НКУС. Памёр у турэмным шпіталі ў маскоўскай турме «Бутырка».

Зноскі

  1. Aleksander Błażej Prystor // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Aleksander Prystor // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Aleksander Prystor // NUKAT — 2002.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #121310809 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.