Казімеж Сабат
Выгляд
Казімеж Сабат | |
---|---|
польск.: Kazimierz Sabbat | |
Нараджэнне |
27 лютага 1913[1] |
Смерць |
19 ліпеня 1989[1] (76 гадоў)
|
Месца пахавання | |
Жонка | Anna Sabbat[d] |
Партыя | |
Адукацыя | |
Бітвы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Казімеж Сабат (польск.: Kazimierz Aleksander Sabbat; 27 лютага 1913 — 19 ліпеня 1989) — польскі палітык, кіраўнік урада Польшчы ў выгнанні, прэзідэнт Польшчы ў выгнанні.
Да 1939 года вывучаў права ў Варшаўскім універсітэце. Удзельнік Другой сусветнай вайны. Служыў на флоце, разам з караблямі польскага флоту сышоў у Англію. Быў паранены. У канцы вайны быў афіцэрам Генеральнага штаба па справах моладзі. У 1948 годзе дэмабілізаваны. Пайшоў у бізнэс. Удзельнічаў у грамадскім жыцці палякаў у эміграцыі. Працаваў у выканаўчых органах руху нацыянальнага адзінства. У 1976-1986 гадах быў кіраўніком урада Польшчы ў выгнанні, а з 1979 года — таксама міністрам замежных спраў ўрада ў выгнанні. У 1986-1989 гадах — прэзідэнт Польшчы ў выгнанні.
Зноскі
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 27 лютага
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Кельцах
- Памерлі 19 ліпеня
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Пахаваныя ў Вялікім Лондане
- Выпускнікі факультэта права і адміністрацыі Варшаўскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Прэм’ер-міністры Польшчы